Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Адышоў у вечнасць Анатоль Грыцкевіч
Адышоў у вечнасць Анатоль Грыцкевіч20.01.2015. |
|
Анатоль Пятровіч Грыцкевіч нарадзіўся 31 студзеня 1929 г. у Мінску. У 1950 скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, у 1955 — Мінскі інстытут замежных моваў, а ў 1958 — БДУ, нейкі час працаваў доктарам. З 1959 — у Інстытуце гісторыі АН Беларусі, з 1975 — загадчык кафедры Мінскага інстытута культуры (з 1993 — Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры), у 2001—2005 гг. быў прэзідэнтам МГА Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», пасля ганаровым старшынём «Бацькаўшчыны». Даследаваў гісторыю Беларусі перыяду феадалізму, гістарыяграфію, рэлігійныя праблемы ў ВКЛ, становішча праваслаўнай і уніяцкай Цэркваў, гісторыю Беларусі 1917—1920 гг.. У 2013 г. выйшла яго кніга «Выбранае» ў «Кнігазборы», а ўвосень 2014-га «Сцягі Оршы», прысвечаная 500-годдзю бітвы пад Оршай. Час і месца пахавання будзе пададзены заўтра. Заўпакойная Боская Літургія за спачылага слугу Божага Анатоля будзе адслужана ў капліцы грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра св. Язэпа ў Мінску (вул. Аржданікідзе 6) у пятніцу - 23.01.205 у 19:00 гадз. *** Вернік грэка-каталіцкай парафіі Прав. Язэпа ў Мінску - пісьменнік Уладзімер Арлоў пра памерлага гісторыка Анатоля Грыцкевіча: "Рыцар беларушчыны" «Смерць Анатоля Грыцкевіча — вельмі цяжкая навіна для мяне. Здаецца, усё жыццё я быў знаёмы з ім, з тых гадоў, як я адчуў сабе беларусам.Мы жылі па суседзтве, і мне часта даводзілася бываць у Анатоля Пятровіча. Ён быў рэцэнзэнтам кніг, якія вельмі важныя для мяне — «Краіна Беларусь» і «Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя». Ён вельмі цешыўся, калі ўзяў у рукі кнігу «Вялікае Княства Літоўскае» і англамоўны пераклад кнігі «Краіна Беларусь». Вярнуцца назад |