Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Са святым Янам Паўлам ІІ-гім - Апосталам Марыі па Эўропе

Са святым Янам Паўлам ІІ-гім - Апосталам Марыі па Эўропе


14.01.2015.
Са святым Янам Паўлам ІІ-гім - Апосталам Марыі па ЭўропеЗ Блаславення Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея (Гаека) пры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах заснаваны Цэнтр пілігрымак “Бліжэй да Бога”.
Цэнтр распачаў сваю працу арганізацыяй міжнароднай пілігрымкі па Марыйных санктуарыях Эўропы звязаных з св. Янам Паўлам ІІ, якая адбудзецца з 22 лютага па 1 сакавіка бягучага году:
Чэнстахова - Оломоўц - Сваты Копэчак - Прага - Зальцбург - Марыяцэль - Марыятрон Гамінг - Вена - Братыслава - Вадовіцэ - Кракаў.

Падрабязная інфармацыя на сайце парафіі www.GO2GOD.by

22 лютага 2015 г. аўтобус будзе ад’язджаць ад грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра Святога Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе, 6). Таксама заедзе ў Баранавічы, Івацэвічы і Брэст. 

Запісацца на пілігрымку/даведацца падрабязнасці можна па тэлефонах: 
[VELCOM] +375 (44) 79 417 26, [МТС] +375 (29) 23 417 26

Малітвам святога Яна Паўла ІІ-га і заступніцтву Найсвяцейшай Дзевы Марыі - Маці Міласэрнасьці даручаем усіх пілігрымаў.

***

«Даручаю ўсіх апецы Найсвяцейшай Панны Марыі, якая ўшаноўваецца на вашай зямлі пад імем Маці Божай Жыровіцкай. Прашу Яе быць заступніцай вас, вялебныя і любыя Сабраты, і вашых бліжэйшых памочнікаў — сьвятароў, законнікаў і законніц, семінарыстаў і свецкіх асобаў, якія актыўна займаюцца апостальскай дзейнасцю, і ўсёй каталіцкай грамады, што жыве ў Беларусі. Няхай на ўсіх і на кожнага прасцягне Яна разам са святымі Заступнікамі вашай зямлі, сваю матчыну апеку».
Сьвяты Ян Павал ІІ да Біскупаў Беларусі, «ad limina Apostolorum» 2003.

Вярнуцца назад