Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Віншаванні Апостальскага Нунцыя са святам Раства Хрыстова Беларускай Праваслаўнай Царкве

Віншаванні Апостальскага Нунцыя са святам Раства Хрыстова Беларускай Праваслаўнай Царкве


6.01.2015.
Віншаванні Апостальскага Нунцыя са святам Раства Хрыстова Беларускай Праваслаўнай ЦарквеДарагія браты і сёстры Беларускай Праваслаўнай Царквы,

у той час, калі вы набліжаецеся да ўрачыстага святкавання Раства Хрыстова, прагну скіраваць да вас, ад імя Францішка - Папы Рымскага - віншавальныя словы, поўныя цеплыні, жадаючы, каб нараджэнне Госпада Ісуса Хрыста рассеяла цемру адчаю, варожасці і страху і ўзмацніла ўпэўненасць у тым, што Бог верны і Яго збаўленне назаўжды.

Я рады таму, што ў мінулым годзе ў вашай Царкве павялічылася колькасць епархій і епіскапаў таксама і ў Беларусі. Няма месца для зайздрасці і канкурэнцыі. Калі адна Царква развіваецца, расце ўсё Цела Хрыстова і абвяшчаецца Яго Евангелле. Хрыстос адзін і Евангелле адно. Радасць аднаго з членаў - гэта радасць усіх і ўсяго Цела Хрыстова.

У дзень Раства Хрыстова малюся разам з вамі і за вас. Калі гісторыя нас падзяліла, то малітва павінна нас з’яднаць. Чаго вартае наша сведчанне, калі мы не здольныя нават маліцца разам? Хрыстос сказаў: “Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх” (Мц 18, 20). Ён не ставіў умоваў сваёй прысутнасці. Гэта мы ставім умовы. Калі мы молімся разам і Хрыстос ёсць сярод нас, як можам мы адчуваць падзел між намі? Ці ж Хрыстос будзе толькі з адным з братоў, якія моляцца, і не будзе з іншым? Мы можам сказаць: “Я - Паўла”, альбо “Я - Аполаса” (пар. 1Кар 3, 4). Апостал Павел моцна папракаў за падзелы, якія імкнуцца сягнуць самога Хрыста, у той час калі гэта грэх супраць Яго жадання “каб усе былі адно” (Ян 17, 21). Мы павінны нанова навучыцца крочыць разам.

Прашу, каб Бог дараваў сваё міласэрнае благаслаўленне ўсім вам: Мітрапаліту Паўлу, архіепіскапам, епіскапам, святарам, дыяканам, манахам і манахіням, сем’ям вернікаў, сем’ям, у якіх адзін з сужэнцаў праваслаўны, а другі католік (якія даюць нам прыклад таго, як любоў гоіць усе падзелы, таму што Бог - гэта любоў), дзецям і пажылым людзям, хворым і самотным.

Усёй Царкве жадаю ўзмацніцца ў веры, бо вернікі для гэтага і існуюць, і служыць беларускаму народу, любіць і шанаваць яго, як самабытную, адметную і каштоўную частку чалавецтва, збаўленага Богам.

Паводле Catholic.by

Вярнуцца назад