Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “Асенсаваць духовую спадчыну” - 50 гадоў ад прыняцця на ІІ-ім Ватыканскім Саборы дэкрэта Аб Усходніх Каталіцкіх Цэрквах

“Асенсаваць духовую спадчыну” - 50 гадоў ад прыняцця на ІІ-ім Ватыканскім Саборы дэкрэта Аб Усходніх Каталіцкіх Цэрквах


30.12.2014.
“Асенсаваць духовую спадчыну” - 50 гадоў ад прыняцця на ІІ-ім Ватыканскім Саборы дэкрэта Аб Усходніх Каталіцкіх ЦэрквахДа ўдзелу ў працы міжнароднай навуковай групы запрошаны грэка-каталіцкі душпастыр з Гродна а. Андрэй Крот.

21 лістапада 2014 споўнілася 50 гадоў ад прыняцця на ІІ-ім Ватыканскім Саборы дэкрэтаў Аб Усходніх Каталіцкіх Цэрквах ды Аб Экуменізме.
Гэтыя дакументы Сабору мелі і маюць вялікае багаслоўскае і душпастырскае значэнне для Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, асабліва ва Усходняй і Паўднёвай Еўропе.
50 гадоў таму гэтыя Цэрквы жылі ў падполлі, у варунках забароны. На сённяшні дзень, пасля 25-ці гадоў ад аднаўлення адкрытага душпастырства, гэтыя Цэрквы знаходзяцца перад выклікам нанова “асэнсаваць сваю духовую спадчыну” ў святле тых двух важных дакументаў.

Таму міжнародная платформа супрацоўніцтва і душпастырскай дапамогі Усходнім Цэрквам “Synergeia pro Oriente Christiano” на сэсіі сакратарыята 29 снежня 2014 г. вырашыла ініцыяваць працу навуковай групы, якая ў 2015 г. зоймецца вывучэннем практычнага прымянення вышэй узгаданых дэкрэтаў ІІ-га Ватыканскага Сабору ў жыцці Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы сёння.
Гэтая група пачне сваю працу 25 студзеня 2015 г. у Бары і Рыме.
Да ўдзелу ў працы міжнароднай навуковай групы запрошаны ліцэнцыят багаслоўя а. Андрэй Крот, грэка-каталіцкі душпастыр з Гродна.

Пакравіцеламі працы навуковай групы сталі святыя Салунскія Браты Кірыла і Мятод.

“Місія святых Кірылы і Мятода праходіла ў час, калі Цэрквы Усходу і Захаду яшчэ жылі ў еднасці ды сулучнасці. Місійны подзвіг Апосталаў Славянаў і сёння з’яўляецца заклікам, каб хрысціяне розных канфесіяў, у духу прымірэння, хацелі сулучна вяшчаць Евангелле сённяшняму свету, словамі ды ўчынкамі любові. Вывучэнне і пастырскае прымяненне навучання ІІ-га Ватыканскага Сабору ў жыцці Цэркваў – гэта база для эфэктыўнага дыялогу Евангелля і культуры”.

Антоніё Калізі, Synergeia pro Oriente Christiano, г. Бары

Вярнуцца назад