Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Празе і Падуі: у Новы год 2015 з малітвай словамі Францішка Скарыны

У Празе і Падуі: у Новы год 2015 з малітвай словамі Францішка Скарыны


1.01.2015.
У Празе і Падуі: у Новы год 2015 з малітвай словамі Францішка СкарыныАкафіст “Імю Ісусаваму” прачыталі салідарна ў Празе і Падуі

Словамі “Акафісту Імю Ісусаваму” – аўтарства Франішка Скарыны – маліліся ў першы дзень Новага году ў Празе беларускія грэка-католікі – удзельнікі 37-й Еўрапейскай сустрэчы моладзі.

Адначасова – у духу салідарнасці з беларускімі пілігрымамі ў Празе – словамі таго ж Акафісту маліліся ў Падуі сябры Беларусі, якія на пачатку 2013 г. прымалі беларускіх пілігрымаў што вярталіся з 35-й Сустрэчы Тэзэ ў Рыме -2012/2013 - да дому (праз Прагу).

У малітве ў Падуі ўдзельнічаў Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы архімандрыт Сяргей (Гаек).
Ягоны кароткі візіт у Падуі быў нагодай, каб за салідарнасць з Беларуссю падзякаваць асабліва пробашчам парафіяў, якія аказалі гасціннасць беларускім пілігрымам ў 2013 г.

***

Ісусе Вялікачалавекалюбча,
дай нам праслаўляць Імя Тваё
на вякі вякі вякоў. Амін.
(Ікас 12)

Вярнуцца назад