Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 20 снежня 2014 г. у Мінску пройдзе аплатковая сустрэча арцыбіскупa Клаўдыё Гуджэроцці з моладдзю

20 снежня 2014 г. у Мінску пройдзе аплатковая сустрэча арцыбіскупa Клаўдыё Гуджэроцці з моладдзю


19.12.2014.
20 снежня 2014 г. у Мінску пройдзе аплатковая сустрэча арцыбіскупa Клаўдыё Гуджэроцці з моладдзюУ сустрэчы прымуць удзел прадстаўнікі грэка-каталіцкай моладзі.

Адвэнтавае набажэнства для моладзі пройдзе 20 снежня ў парафіі Св. Сымона і Св. Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску.

Св. Імшу для моладзі ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Пасля Імшы адбудзецца аплатковая сустрэча Апостальскага Нунцыя з моладдзю.


План сустрэчы:
18.00 — пакутнае набажэнства з адвэнтавым рахункам сумлення, сакрамэнт пакаяння і паяднання (споведзь).

18.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

19.00 — святая Імша (цэлебруе Апостальскі Нунцый)

20.00 — аплатковая сустрэча з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці

На сустрэчу запрашаюцца студэнты і працоўная моладзь.

Паводле Catholic.by

Вярнуцца назад