Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > З дапамогай дзецям, якія жывуць без сем’яў

З дапамогай дзецям, якія жывуць без сем’яў


21.10.2014.
З дапамогай дзецям, якія жывуць без сем’яў “Чытаць – гэта смачна”: свята для дзяцей з прытулку

18 кастрычніка 2014 г., у грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры Праведнага Язэпа ў Мінску адбылося незвычайнае свята пад назвай “Чытаць - гэта смачна”. Удзельнікамі свята сталі дзеці з мясцовага Цэнтра часовага знаходжання (прытулку).

З дапамогай дзецям, якія жывуць без сем’яўЗ дапамогай дзецям, якія жывуць без сем’яўЗ дапамогай дзецям, якія жывуць без сем’яўІдэя свята вынікла значна раней. Падчас адведзінаў прытулку адна з валанцёрак і, дарэчы, галоўны арганізатар свята, Алена Емельян, заўважыла, што дзеткі не любяць чытаць кніжкі, а некаторыя нават дрэнна ведаюць літары. Беларускую ж мову не ведаў практычна ніхто. Таму галоўным элементам свята стала беларуская мова і беларускія літары. З імі былі звязаны ўсе гульні і забавы і нават печыва, якое дзеткі самі спяклі падчас свята, таксама было ў выглядзе літар.
Адзінае, што выклікала слёзы ўдзельнікаў, - гэта малітва дзяцей у капліцы Душпастырскага цэнтра. Падчас яе дзеткі маглі папрасіць у Бога ўсё, што яны захочуць. І яны ўсе аднагалосна прасілі здароўя для мамы.

Вярнуцца назад