Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Сінод Біскупаў адобрыў пасланне да сем’яў аб хрысціянскім пакліканні

Сінод Біскупаў адобрыў пасланне да сем’яў аб хрысціянскім пакліканні


7.10.2014.
Сінод Біскупаў адобрыў пасланне да сем’яў аб хрысціянскім пакліканніСінод Біскупаў распрацуе асобнае пасланне да сем’яў, у якім нагадае пра важнасць хрысціянскага паклікання.

Пра гэта інфармуе спецыяльны карэспандэнт Catholic.by у Рыме.

Удзельнікі Сіноду сышліся на думцы, што было б добра распрацаваць пасланне да сем’яў, якія пакінулі свае дамы з-за пераследу на Блізкім Усходзе. Гэтыя людзі не выракліся сваёй веры і пакінулі ўсё, каб застацца вернымі хрысціянскаму пакліканню. Сінод Біскупаў адразу прыняў такую прапанову і распрацуе адпаведнае пасланне.

Асаблівая ўвага была звернута на неабходнасць павагі да сямейных традыцый, якія ў розных культурах, краінах і на розных кантынентах адрозніваюцца паміж сабой. Біскупы зазначылі, што падчас казанняў больш увагі варта ўдзяляць пакліканням да сямейнага жыцця і акцэнтаваць прыгажосць такіх пакліканняў.

Асобна было зазначана, што кожная сям’я павінна мець Біблію, каб чэрпаць з яе вучэнне Хрыста пра сям’ю. «Многія сем’і не ведалі вучэння Касцёла і былі моцнымі. Чаму? Адказ адзін: яны знаходзілі моц ва ўзаемнай любові і сакрамэнтальным жыцці. Гэты вопыт неабходна перадаваць новым пакаленням», — адзначылі біскупы.

Паводле Catholic.by

Вярнуцца назад