Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Амане (Ярданія) пачала працу праваслаўна-каталіцкая Камісія па багаслоўскім дыялогу

У Амане (Ярданія) пачала працу праваслаўна-каталіцкая Камісія па багаслоўскім дыялогу


19.09.2014.
У Амане (Ярданія) пачала працу праваслаўна-каталіцкая Камісія па багаслоўскім дыялогуXIII пленарная сесія Змешанай камісіі па багаслоўскім дыялогу паміж Праваслаўнай і Каталіцкай Цэрквамі, якая сабралася 17 верасня 2014 г., пачала працу з пілігрымкі да месца Хросту Госпада на рацы Ярдан. Тут, у цэнтры Іерусалімскага патрыярхата, удзельнікаў блаславіў на пачатак працы праваслаўны Патрыярх Іерусалімскі і ўсёй Палестыны Феафіл III, паведамляе church.by.

У часе афіцыйнага адкрыцця пленарнай сесіі сустаршыні Змешанай камісіі – старшыня Папскай рады па садзейнічанню хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох і мітрапаліт Пергамскі Ян, які прадстаўляе канстынопальскі Патрыярхат, падкрэслілі сэнс адкрыцця пленарнай сесіі на месцы Хроста Госпада – агульнай крыніцы веры і хрысціянскага жыцця для вернікаў абедзвюх Цэркваў.

Першае паседжанне пленарнай сесіі Змешанай камісіі прайшло ў гэты ж дзень у Амане.

У працах Камісіі ўдзельнічае з каталіцкага боку прэфект ватыканскай Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры.

***
У гэтыя дні ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі праходзяць маленні аб паспеховых выніках працы праваслаўна-каталіцкай Камісіі па багаслоўскім дыялогу.

Паводле Krynitsa.info

Вярнуцца назад