Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Душпастырскія кансультацыі ў мінскіх парафіях

Душпастырскія кансультацыі ў мінскіх парафіях


12.09.2014.
Душпастырскія кансультацыі ў мінскіх парафіяхУ мінскіх грэка-каталіцкіх парафіях месяц верасень традыцыйна прысвячаецца кансультацыям і абмяркаванням душпастырскіх планаў ды праграмаў, якія будуць рэалізаваныя ў новым царкоўным годзе, які пачаўся 1 верасня.

На базе вопыту мінулых гадоў абмяркоўваюцца магчымасці пашырэння праграмаў валанцёрскага служэння ды выхаваўча-фармацыйнай працы з моладдзю.

У перспектыве Сіноду Біскупаў Каталіцкай Царквы, які будзе праходзіць у Рыме ў кастрычніку 2014 г., важным напрамкам пастырскага служэння ў парафіях з’яўляюцца розныя формы духоўнай дапамогі сем’ям.

Кансультацыі праходзяць пад духоўным патранатам Найсвятой Дзевы Марыі, свята Раства Якой ёсць першым, якое святкуецца ў новым царкоўным годзе.

Вярнуцца назад