Парафія сьвятога Язэпа > Да 100-годдзя біскупа Чэслава Сіповіча > Да 100-годдзя з дня нараджэння Біскупа Чэслава Сіповіча

Да 100-годдзя з дня нараджэння Біскупа Чэслава Сіповіча


1.09.2014.
Да 100-годдзя з дня нараджэння Біскупа Чэслава СіповічаВізіт духоўнай салідарнасці славацкага біскупа Мілана

У рамках святкавання 100-годдзе з дня нараджэння Біскупа Чэслава Сіповіча Беларусь наведаў дапаможны біскуп Прэшаўскай грэка-каталіцкай архіепархіі Уладыка Мілан (Лях). Ён наведаў Пінск, Мінск, Браслаў і Друю.

У суботу, 30 жніўня 2014 г., у 10:00 гадз., у капліцы грэка-каталіцкай Парафіі Праведнага Язэпа ў г. Мінску Уладыка Мілан узначаліў Архіерэйскую Літургію. На пачатку Літургіі Уладыку Мілана, святароў і вернікаў прывітаў Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
Пасля Евангелля Уладыка Мілан прамовіў гамілію, у якой заахвоціў вернікаў да радаснай вернасці Каталіцкай Царкве усходняй традыцыі.

Да 100-годдзя з дня нараджэння Біскупа Чэслава СіповічаПасля Боскай Літургіі Уладыка Мілан выказаў радасць ад магчымасці візіта ў Беларусь ды выказаў святочныя віншаванні:

“Я прыбыў са Славакіі, каб у гэтыя святочныя для беларускіх грэка-католікаў дні, выказаць і засведчыць перад вамі глыбокую духоўную сулучнасць і братэрскую салідарнасць з боку Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы.
Словы прывітання перадаю вам ад Першаіерарха нашай Славацкай Царквы “sui iuris” – мітрапаліта Прэшаўскага Уладыкі Яна, ад біскупа Кошыцкага Мілана і біскупа Братыслаўскага Пятра.
У гэтыя дні вашую Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву суправаджаюць малітвы нашых біскупаў, святароў і вернікаў.
Я сам меў у мінулыя дні магчымасць пазнаць вашую прыгожую краіну ды гераічную гісторыю вашай Царквы. Духоўны подзвіг вялікіх сведкаў веры – іерархаў, святароў, свецкіх вернікаў – гэта вялікі і каштоўны капітал, які вам трэба выкарыстаць у сведчанні Евангелля ў вашай Краіне”
– сказаў Уладыка Мілан.

У суботу ўвечары біскуп Мілан наведаў Полацк і Браслаў, а ў нядзелю, 31 жніўня, наведаў Друю, дзе ўдзельнічаў у сумесным з рыма-католікамі вяткаванні юбілею 100-годдзя з дня нараджэння Біскупа Чэслава Сіповіча.

Тэкст і фото Яўгена Андросіка

Вярнуцца назад