Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак да іракскіх хрысціян: "Царква ганарыцца вамі"

Папа Францішак да іракскіх хрысціян: "Царква ганарыцца вамі"


3.09.2014.
Папа Францішак да іракскіх хрысціян: "Царква ганарыцца вамі"Папа Францішак запэўніў у сваёй блізкасці іракскіх хрысціян, якія перажываюць драматычны перыяд пераследу і насілля з боку тэрарыстычных груповак, захапіўшых значную частку краіны.

3 верасня 2014 г., звяртаючыся да арабамоўных вернікаў, перш за ўсё прыбыўшых на агульную аўдыенцыю з Іраку, Яго Святасць Папа Францішак адзначыў, што Царква – гэта Маці, і як ўсе маці, яна суправаджае сваіх дзяцей, патрабуючых дапамогі: яна “падымае сына, які ўпаў, вылечвае хворага, шукае згубленага, абуджае заснуўшага, а таксама бароніць дзяцей безабаронных і якія падвяргаюцца пераследу”.

“Сёння я жадаю запэўніць вас – асабліва самых апошніх, гэта значыць безабаронных і пераследаваных – у сваёй блізкасці: вы знаходзіцеся ў самым сэрцы Царквы”, - сказаў Папа.

“Царква пакутуе разам з вамі і ганарыцца вамі, яна ганарыцца такімі сынамі, як вы. Вы – яе цвярдыня, канкрэтнае і сапраўднае сведчанне ейнага паслання аб збаўленні, прабачэнні і любові. Я абдымаю ўсіх вас, усіх. Няхай Госпад вас бласлаўляе і бароніць”, - пажадаў Святы Айцец.


Вярнуцца назад