Біскуп Чэслаў Сіповіч, да 100-годдзя з дня нараджэння - відэа
29.08.2014.
У 1914 годзе ў вёсцы Малая Дзедзіна на Мёршчыне ў Віцебскай вобласці нарадзіўся наш вядомы зямляк Чэслаў Сіповіч. Ён стаў біскупам грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы. І хаця за межамі Радзімы, служыў беларусам і для Беларусі. Сёлета святкуецца 100-годдзе з дня яго нараджэння.