Парафія сьвятога Язэпа > Да 100-годдзя біскупа Чэслава Сіповіча > Нёс біскупскае служэнне ў час пантыфікатаў чатырох папаў

Нёс біскупскае служэнне ў час пантыфікатаў чатырох папаў


25.08.2014.
Нёс біскупскае служэнне ў час пантыфікатаў чатырох папаўСтагоддзе з дня нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча – гэта добрая нагода больш дакладна асэнсаваць ягонае духоўнае служэнне ў час пантыфікатаў чатырох папаў: Яна ХХІІІ, Паўла VI, Яна Паўла І, Яна Паўла ІІ.

4 жніўня 1960 г. беларускі манах-марыянін а. Чэслаў Сіповіч атрымаў біскупскую хіратонію і Папам Янам ХХІІІ быў прызначаны Апостальскім Візітатарам для беларусаў грэка-католікаў у замежжы. Такім чынам, пасьля 120 гадоў (ад г. зв. Полацкага “сабору” ў 1839 г. – гэта значыць ад “ліквідацыі” Уніяцкай Царквы царскімі ўладамі) беларускія католікі ўсходняга абраду атрымалі свайго біскупа.

Нёс біскупскае служэнне ў час пантыфікатаў чатырох папаўНёс біскупскае служэнне ў час пантыфікатаў чатырох папаўНёс біскупскае служэнне ў час пантыфікатаў чатырох папаўУ 1962-1965 гг. Біскуп Чэслаў удзельнічаў у працы ІІ-га Ватыканскага Сабору, дзе быў абраны ў камісію па справах Усходніх Цэркваў.

Супрацоўніцтва Уладыкі Чэслава з Святым Пасадам працягвалася ў час пантыфікатаў Папы Паўла VI і Папы Яна Паўла ІІ.

Пасля Сабору Уладыка Чэслаў быў адным з выдатных беларускіх тэарэтыкаў і ўдзельнікаў міжхрысьціянскага і міжрэлігійнага дыялогу.
Ад 1959 г. а. д-р Чэслаў Сіповіч – віцэ-старшыня, а ад 1965 г. Уладыка Чэслаў – ганаровы віцэ-прэзідэнт Таварыства Яна Залатавуснага ў Лондане – брытанскае арганізацыі, створанай у 1926 г. з мэтай пашырэння ў ангельскамоўным свеце ведаў пра ўсходняе хрысціянства.

Вярнуцца назад