Парафія сьвятога Язэпа > Да 100-годдзя біскупа Чэслава Сіповіча > Да 100-годдзя з дня нараджэння Біскупа Чэслава Сіповіча

Да 100-годдзя з дня нараджэння Біскупа Чэслава Сіповіча


26.08.2014.
Да 100-годдзя з дня нараджэння Біскупа Чэслава СіповічаДні памяці Біскупа Чэслава Сіповіча пройдуць у Мінску і ў Друі.
Абноўленая праграма

У суботу, 30 жніўня 2014 г. – у 10:00 гадз., у капліцы грэка-каталіцкай Парафіі Праведнага Язэпа ў г. Мінску, вул. Арджанікідзе д. 6, будзе адслужаная Архіерэйская Літургія з удзелам Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Архібіскупа Клаўдзія Гуджэроцці.

У нядзелю, 31 жніўня 2014 г., у Друі (Браслаўскі р-н) сумеснае – разам з рыма-католікамі - святкаванне 100-га Юбілею Біскупа Чэслава.
На свята прыбудуць Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдзій Гуджэроцці, Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, асістэнт Апостальскага Візітатара для беларусаў замежжа мітрафорнага протаіерэя Аляксандра Надсана айцец Сяргей Стасевіч (Лондан).

15:00 гадз. – Акафіст да Багародзіцы.
15:30 гадз. – Уводнае слова пра жыццё і дзейнасць Біскупа Чэслава Сіповіча прамовіць  асістэнт Апостальскага візітатара для беларусаў замежжа мітрафорнага протаіерэя Аляксандра Надсана айцец Сяргей Стасевіч (Лондан).

16:00 гадз. – святая Імша у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі, якую ўзначаліць і прамовіць гамілію Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдзій Гуджэроцці.
Урачыстае адкрыццё памятнай табліцы з бюстам Біскупа Чэслава Сіповіча і асвячэнне абраза св. Юзафа, які напісала мастачка Воля Куваева.

31.08.2014 з Мінска паедзе аўтобусная Пілігрымка ў Друю (праз Браслаў); адпраўленне з Мінска ў 06:30.
Ёсць яшчэ свабодныя месцы, запісы па тэл. +375-29-3098602, с. Вікторыя.

Вярнуцца назад