Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа заклікаў да малітвы за іракскіх хрысціян

Папа заклікаў да малітвы за іракскіх хрысціян


10.08.2014.
Папа заклікаў да малітвы за іракскіх хрысціянПапа Францішак звярнуўся з заклікам да малітвы за іракскіх хрысціян. “Прашу ўсе парафіі і каталіцкія супольнасці прысвяціць малітву, асабліва напрыканцы гэтага тыдня, у інтэнцыі іракскіх хрысціян”, - напісаў Святы Айцец праз свой акаyнт у “Твітэры” 9 жніўня 2014 г.

У іншым твіт-паведамленні, скіраваным вечарам 8 жніўня, Папа напісаў словы малітоўнага ўсклікання: “Пане, просім Цябе за тых, хто ў Іраку пазбаўлены ўсяго”. Таксама Пантыфік заклікаў маліцца за іракскіх вернікаў, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы, ратуючыся ад ісламскіх тэрарыстаў, і за ўсе іншыя супольнасці, якія падвяргаюцца пераследу ў гэтай краіне.

У бліжэйшы час у Ірак для аказання дапамогі мясцовым хрысціянам накіруецца кардынал Фернандо Філоні, прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў і былы Апостальскі Нунцый у Іраку і Іарданіі, прызначаны спецыяльным пасланнікам Папы 8 жніўня.


Вярнуцца назад