Парафія сьвятога Язэпа > Да 100-годдзя біскупа Чэслава Сіповіча > Напярэдадні стагоддзя Біскупа Чэслава Сіповіча
Напярэдадні стагоддзя Біскупа Чэслава Сіповіча26.07.2014. |
|
У гэтым годзе адзначаем 100-годдзе з дня нараджэння Біскупа Чэслава Сіповіча - першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа у ХХ-тым стагоддзі. Нарадзіўся ён у 1914 годзе, 8 снежня (значыць 25 лістапада паводле юліянскага каляндара) у сялянскай сям’і ў вёсцы Дзедзінка, у парафіі Ідолта, у Браслаўскім павеце. Сёння вёска называецца Малая Дзедзіна. Рыхтуючыся да святкавання гэтага Юбілею Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек), разам з сваімі супрацоўнікамі, наведалі радзіму Уладыкі Чэслава. Падарожжа пачалося з вёскі Малая Дзедзіна, дзе Біскуп Чэслаў нарадзіўся. Месца, дзе нарадіўся Чэслаў Сіповіч, дом, у якім ён жыў, паказаў нам Юзік – родзіч Біскупа, які да сёння пражывае ў Малой Дзедзіне. Далей дарога духовай пілігрымкі вяла ў Ідолту, у парафіяльны касцёл. У гэты дзень - 16 ліпеня 2014 г. - рыма-каталіцкая парафія ў Ідолце (гэта Віцебская рыма-каталіцкая дыяцэзія) адзначала парафіяльнае свята Маці Божай Шкаплёрнай. Свята праходзіла ў год 75-га юбілею завяршэння будовы касцёла ў Ідолце. Гэты касцёл да канца сваіх дзён наведвалі Бацькі Біскупа Чэслава – Вінцук і Ядвіга. З нагоды свята парафіяльны касцёл у Ідолце наведаў Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладыка Алег Буткевіч, які ўзначаліў св. Імшу ды ўдзяліў сакрамант мірапамазання (канфірмацыі) маладым парафіянам. Да Яго мы звярнуліся з пытаннем пра значэнне Юбілею 100-годдзя з дня нараджэння Біскупа Чэслава Сіповіча? Адказ Біскупа запісаны на відэа. На парафіяльнае свята да Ідолты прыехалі святары навакольных рыма-каталіцкіх парафій, у тым ліку і кс. Сяргей Сурыновіч – пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі, дзе 31 жніўня 2014 г. пройдзе святкаванне 100-х угодкаў нараджэння Біскупа Чэслава Сіповіча. У гэтым святкаванні прымуць удзел духавенства і вернікі рыма-каталіцкай і грэка-каталіцкай Цэркваў. Як вядома Друя была асаблівым чынам звязана з жыццём Біскупа Чэслава, таму да кс. Сяргея Сурыновіча мы звярнуліся з пытаннем, як парафія ў Друі рыхтуецца да Юбілею? І гэты адказ запісана на відэа. Відэа: Сяргей Раюнец Вярнуцца назад |