Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Заклік Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі да малітвы ў інтэнцыі міру ва Украіне
Заклік Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі да малітвы ў інтэнцыі міру ва Украіне19.07.2014. |
|
Падтрымліваючы ўкраінскі народ ў яго змаганні за свабоду і тэрытарыяльную незалежнасць, верым, што наш малітоўны зварот да Бога, для якога няма немагчымых рэчаў, паспрыяе спыненню канфліктнай сітуацыі, прынясе мір і згоду і дапаможа ў будаванні новага ладу ва Украіне. Сваёй малітвай мы ахопім усіх ахвяр братазабойчага канфлікту, асабліва тых, хто бязвінна загінуў у апошнія дні, – нашых братоў і сясцёр. Будзем маліцца таксама за ахвяр авіякатастрофы на ўсходзе Украіны. Браты і сёстры, у такой нестабільнай сітуацыі, якая змяняецца з гадзіны на гадзіну, няхай у нашых сем’ях, парафіях, супольнасцях не будзе недахопу ў жэстах духоўнай салідарнасці і еднасці з нашым братнім украінскім народам. Мінск, 18 ліпеня 2014 г. Каталіцкія Біскупы Беларусі Распараджэнне Просьба да шаноўных святароў азнаёміць вернікаў з дадзеным паведамленнем у бліжэйшую пасля атрымання нядзелю і заахвоціць да малітвы. Біскуп Аляксандр Кашкевіч Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі Вярнуцца назад |