Парафія сьвятога Язэпа > Да 100-годдзя біскупа Чэслава Сіповіча > Напярэдадні святкавання 100-х угодкаў нараджэння Біскупа Чэслава Сіповіча
Напярэдадні святкавання 100-х угодкаў нараджэння Біскупа Чэслава Сіповіча17.07.2014. |
|
16 ліпеня 2014 г. рыма-каталіцкая парафія ў Ідолце (Віцебская дыяцэзія) адзначала парафіяльнае свята Маці Божай Шкаплернай. Свята праходзіла ў год 75-га юбілею завяршэння будовы касцёла ў Ідолце. З гэтай нагоды парафіяльны касцёл у Ідолце наведаў Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладыка Алег Буткевіч, які ўзначаліў св. Імшу ды ўдзяліў сакрамант мірапамазання (канфірмацыі) маладым парафіянам. У парафіяльным святкаванні ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускіх грэка-католікаў: Апостальскі Візітатар БГКЦ архімандрыт Сяргей (Гаек), душпастыр грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку а. Алесь Шаўцоў, дыякан Вячаслаў Гарчакоў з Івацэвічаў ды бр. Сяргей Ганчароў, рэдэмптарыст з Мінска. У святкаванні ўдзельнічала духавенства навакольных парафіяў, у тым ліку а. Сяргей Сурыновіч, пробашч парафіі Найсвятой Тройцы ў Друі, дзе 31 жніўня 2014 г. пройдзе святкаванне 100-х угодкаў нараджэння Біскупа Чэслава Сіповіча. У гэтым святкаванні прымуць удзел духавенства і вернікі рыма-каталіцкай і грэка-каталіцкай Цэркваў. Пасля св. Імшы ў Ідолце грэка-каталіцкае духавенства наведалі могілкі ў Малой Дзедзіне і маліліся на магіле бацькоў Біскупа Чэслава – Вінцука і Ядзвігі Сіповічаў. Вярнуцца назад |