Парафія сьвятога Язэпа > ХХ Пілігрымка > XX грэка-каталіцкая пілігрымка “Віцебск – Полацк 2014” дайшла да мэты

XX грэка-каталіцкая пілігрымка “Віцебск – Полацк 2014” дайшла да мэты


12.07.2014.
XX грэка-каталіцкая пілігрымка “Віцебск – Полацк 2014” дайшла да мэтыТрадыцыйны шлях з Віцебска - месца мучаніцтва святамучаніка Язафата да ягонай Полацкай катэдры - месца мучаніцкай смерці Полацкіх Пакутнікаў - манахаў базыліянаў (+1705) - пілігрымы прайiлі за 4 дні: з серады да суботы.
100-кіламетровы шлях пілігрымкі праходзіў праз Шуміліна, Обаль, Гараны, Струнне.

У суботу, 12 ліпеня 2014 г. пілігрымы традыцыйна затрымаліся на малітву ў Струнні, каля памятнага крыжа, што пастаўлены на падмурках разбуранай рэзідэнцыі ўніяцкіх мітрапалітаў.
Там была адслужаная паніхіда за памерлых біскупаў, святароў ды вернікаў Грэка-каталіцкай Царквы на беларускіх землях на працягу ўсёй гісторыі.
Дэвіз ХХ пілігрымкі “Будзьце мужнымі! Адвагі!” гучаў там асабліва вымоўна.

“Подзвіг веры, надзеі ды любові нашых бацькоў у веры – гэта заклік да усіх сённяшніх вернікаў.Тут лепш разумеем нашае заданне, што спадчыну веры трэба з радаснай надзеяй адважна працягваць на шляху штодзённага жыцця” – сказаў адзін з пілігрымаў.

Далей пілігрымы традыцыйна затрымаліся на малітву ля сценаў Полацкай Сафіі – гістарычнага храму дарагога сэрцу кожнага беларускага хрысціяніна.
Прагучала малітва:
-за супакой на ўсім свеце, добры стан святых Божых Цэркваў і з’яднанне ўсіх,
- за Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ.

Мэтай пілігрымкі стаў грэка-каталіцкі храм св. Параскевы Полацкай, дзе быў адслужаны падзячны малебен.

У нядзелю – 13 ліпеня 2014 г., каля гэтага ж храму ў 10:30 будзе адслужаная святочная Боская Літургія.

Вярнуцца назад