Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак да праваслаўных іерархаў: сыходзячы з розных пунктаў гледжання, прыйсці да збліжэння
Папа Францішак да праваслаўных іерархаў: сыходзячы з розных пунктаў гледжання, прыйсці да збліжэння28.06.2014. |
|
Папа падкрэсліў, што гэта адзінства ёсць Божым дарам. Мы можам карыстацца ім кожны раз, калі глядзім адзін на аднаго вачыма веры, у перспектыве Божай волі, а не гістарычных наступстваў нашых грахоў. “Калі мы навучымся, пад кіраўніцтвам Святога Духа, глядзець адзін на аднаго ў Богу, наша дарога будзе яшчэ хутчэйшай і прасцейшай”, - сказаў Францішак. Святы Айцец адзначыў, што гэты падыход сілкуецца верай, надзеяй і любоўю. Ён можа нарадзіць сапраўдны тэалагічны роздум, які па сутнасці з’яўляецца пазнаннем Бога, удзелам ў бачанні Богам сябе і нас. Такі роздум, паміма сыходу з розных пунктаў гледжання, прывядзе да ўзаемнага збліжэння. У гэтым кантэксце Папа выказаў пажаданне, каб праца Міжнароднай сумеснай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой была выразам тэалогіі, якая “здзяйсняецца на каленях”. Тады гэта ўжо не будзе навуковая дыскусія, або спрэчка паміж пазіцыямі, якія не могуць быць узгоднены. “Мы ўсе патрабуем смелай і ўпэўненай адкрытасці на Святога Духа, згоды, каб уключыцца ў бачанне Хрыстом Касцёла, Яго Нявесту, на шляху гэтага духоўнага экуменізму, умацаванага мучаніцтвам шматлікіх нашых братоў, якія, вызнаючы Пана Езуса Хрыста, рэалізавалі экумэнізм крыві”, - сказаў Папа. Традыцыйна дэлегацыя Канстантынопальскага Патрыярхату прыбывае ў Рым на ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. Вярнуцца назад |