Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Пілігрымка падляскімі слядамі святамучаніка Мікалая (Чарнецкага)

Пілігрымка падляскімі слядамі святамучаніка Мікалая (Чарнецкага)


23.06.2014.
Пілігрымка падляскімі слядамі святамучаніка Мікалая (Чарнецкага)У Год памяці блаславёнага святамучаніка Мікалая, калі адзначаем 55 год ягонай смерці, група беларускіх грэка-католікаў здзейсніла пілігрыму на Падляшша, да месцаў звязаных з пастырскім служэннем гэтага вялікага ерарха.

Пілігрымка праходзіла з 19 па 22 чэрвеня 2014 г.. Яе ўзначалілі протапрэзбітар Усходняга дэканату а. Зміцер Грышан ды а. Зміцер Чарнель – душпастыр парафіі ў Маладзечне.

19 чэрвеня беларускія пілігрымы ўдзельнічалі у працэсіі Божага Цела ў грэка-каталіцкай (нэа-унійнай) парафіі ў Кастамлотах каля Цярэспаля.

У наступныя дні яны прашлі пеша шлях ад Кастамлотаў да Пратуліна, месца мучаніцкай смерці Падляшскіх мучанікаў.
У нядзелю 22 чэрвеня беларускія пілігрымы ўдзельнічалі ў свяце Падляшскіх мучанікаў у Кастамлотах, якое сабрала вернікаў не толькі з Падляшша але і з замежжа.

Асаблівым духовым вопытам для беларускіх пілігрымаў была малітва ў грэка-каталіцкім храме св. Мікалая ў Паўлаве, храме які асвяціў Уладыка Мікалай (Чарнецкі).

Вярнуцца назад