Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Апостальскі Нунцый Архібіскуп Клаўдзій (Гуджэроці) наведаў мінскую парафію Маці Божай Нястомнай Дапамогі

Апостальскі Нунцый Архібіскуп Клаўдзій (Гуджэроці) наведаў мінскую парафію Маці Божай Нястомнай Дапамогі


22.06.2014.
Апостальскі Нунцый Архібіскуп Клаўдзій (Гуджэроці) наведаў мінскую парафію Маці Божай Нястомнай ДапамогіНагодай пастырскага візіту Уладыкі Архібіскупа - Прадстаўніка Святога Айца было храмавае свята Маці Божай Нястомнай Дапамогі, якое ў гэтым годзе парафія святкавала ў суботу 21 чэрвеня.

Боскую Літургію ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдзій. Разам з ім саслужылі архімандрыт Сяргей (Гаек), апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі, мінскі протапрэзбітар Яўген Усошын, душпастыры мінскіх парафіяў: а. Пахом Кавалёў (парафія Святога Духа), а. Алесь Шыбека (парафія св. Мікалая) ды душпастыры парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі, манахі-рэдэмптарысты а. Зміцер Чарнель і а. Антон Нікалаеў, а таксама госць з Ліды - а. Андрэй Буйніч.

Апостальскі Нунцый Архібіскуп Клаўдзій (Гуджэроці) наведаў мінскую парафію Маці Божай Нястомнай ДапамогіАпостальскі Нунцый Архібіскуп Клаўдзій (Гуджэроці) наведаў мінскую парафію Маці Божай Нястомнай ДапамогіУ архіпастырскім слове Уладыка Клаўдзій выказаў радасць ад сваёй прысутнасці ў грэка-каталіцкай супольнасці. Звярнуўшы ўвагу на Багародзіцу, якую парафіяне ўшаноўваюць у Яе іконе Маці Божай Нястомнай Дапамогі, архібіскуп заўважыў, што мы ўшаноўваем Яе не на троне славы, а ля падножжа Крыжа Яе Сына, дзе Ісус аддае Яе свайму вучню Яну за маці.

Ад пачатку хрысціяне разглядалі Багародзіцу як сімвал Царквы, і, стоячы каля Крыжа, Яна ўчыняе акт даверы Хрысту, які памірае дзеля збаўлення ўсіх.

Прадстаўнік Святога Айца падкрэсліў, што, падобна да Багародзіцы, Грэка-Каталіцкая Царква ў Беларусі таксама на працягу гісторыі чэрпае сілы, гледзячы на Хрыстовы Крыж. Гэтыя сілы патрэбныя для спаўнення Божай волі, якая жадае ад людзей еднасці, міру і згоды.

Пасля Літургіі і малітвы перад іконай Маці Божай Нястомнай Дапамогі парафіянаў і гасцей свята прывітаў сваімі спевамі каталіцкі гурт “Laudans”.

Святкаванні завершыліся ,супольнай братэрскай агапай на падвор’і парафіяльнага цэнтру.

паводле сайта www.cssr.by

Вярнуцца назад