Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ПЯТРОВЫ ПОСТ – ДУХОЎНАЕ НАСТАЎЛЕННЕ НА ШЛЯХУ ДА СВЯТА СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА

ПЯТРОВЫ ПОСТ – ДУХОЎНАЕ НАСТАЎЛЕННЕ НА ШЛЯХУ ДА СВЯТА СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА


25.06.2014.
ПЯТРОВЫ ПОСТ – ДУХОЎНАЕ НАСТАЎЛЕННЕ НА ШЛЯХУ ДА СВЯТА  СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА4 - “Ты Пётр і на камені гэтым Я збудую Царкву Маю” – “Я дам табе ключы Валадарства”.

“Ты Пётр”: «Петрас» азначае "камень", "цэгла". Між іншым, балгары даюць аднолькава імя або «Пётр» або «Камень»!

“На камені гэтым Я збудую Маю Царкву“: «камень» -- гэта цвярдыня, сам Ісус!

Краевугольным каменем з'яўляецца Ісус Уваскрослы! У псальме 117 знаходзім словы:

"Камень, які адкінулі будаўнікі, зрабіўся галавою вугла: гэта ад Госпада, і гэта дзівосна ў нашых вачах".

Хто ж такі Пётр? Пётр сваім вызнаньнем веры стаўся першай цэглай, замацаванай на скале, якой з'яўляецца сам Хрыстос! Ён меў досвед Псалмапеўца (Пс. 61):
«Толькі Ён – цвярдыня мая і ратунак мой, сховішча маё: не пахіснуся болей».

Сам Пётр пісаў у сваім лісце (1 P 2, 4-5): «Прыступаючы да Яго, каменя жывога, людзьмі адкінутага, але Богам выбранага, каштоўнага, і самі, як жывыя камяні, будуйце з сябе дом духоўны».

«Дам табе ключы Валадарства Нябеснага». У нашых дамах ключы выкарыстоўваюцца, каб зачыняць дзверы. Ключы ж, якія даручыў Пятру Ісус, служаць не каб зачыняць дзверы, але каб адкрыць іх, расхінуць. Мы памятаем словы Папы Яна Паўла II у пачатку ягонага пантыфікату: «Адчыніце дзверы, адкрыйце насцеж дзверы Хрысту».

Сваім вызнаннем веры Пётра адчыніў дзверы Царквы, каб маглі ўвайсці ўсе, хто прымае Хрыста, хто вызнае Яго як свайго Збаўцу, як абаронную сцяну.

У 30-х гадах мінулага стагоддзя, калі імігрант Рускай праваслаўнай царквы, у Рыме, папрасіў быць прыняты ў Каталіцкую Царкву, не сказалі «ён сышоў у каталіцтва», але «ён прыняў паўсюднасць г.зн. усяленскасць Царквы». Дзверы, ключы ад якіх атрымаў Пётра, шырока адчыненыя для ўсіх! Царква Хрыстовая не з'яўляецца нацыянальнай Царквой, гэта Каталіцкая, універсальная Царква. Ва ўлонні гэтай Царквы кожная нацыянальная царкоўная супольнасць знаходзіць сваё месца! Папа Францыск у сваім Апостальскім звароце ”Evangelii Gaudium” гаворыць пра Царкву як пра «маці з адкрытым сэрцам». Ён кажа, што Царква павінна быць з адкрытымі дзвярыма, адкрытымі сэрцамі. Сам Папа напісаў, будучы ў Аргенціне, кнігу пад назвай ”Мае дзверы заўсёды адчыненыя!"

Архімандрыт Клаўдзій Рабіне

Вярнуцца назад