Парафія сьвятога Язэпа > ХХ Пілігрымка > XX грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 2014

XX грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 2014


23.06.2014.
XX грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 2014Пачалася падрыхтоўка да штогадовай грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк, якая пройдзе ў днях 9-13 ліпеня 2014 г.
У гэтым годзе гэта ХХ пілігрымка – юбілейная;
дэвіз ХХ пілігрымкі: “Будзьце мужнымі! Адвагі!


Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў базыліянаў - пілігрымы пройдуць за 4 дні: з серады да суботы.

***
Пілігрымка пачынаецца ў сераду 9 ліпеня ранішняй малітвай у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6 (скрыжаванне з вул. Лявонава).
І этап, серада 9 ліпеня: Віцебск - Шуміліна 
ІІ этап, чацвер 10 ліпеня: Шуміліна - Обаль 
ІІІ этап, пятніца 11 ліпеня: Обаль - Гараны 
ІV этап, субота 12 ліпеня: Гараны – Струнне - Полацк

* * *

У нядзелю – 13 ліпеня 2014 г. у Полацку, ля храму св. Параскевы Полацкай, у прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70 (даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”)
- Святочная Боская Літургія пачнецца ў 10:30.

* * *
Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675.29.97 Velcom
У Мінску звяртацца па тэл.:
а.Яўген Усошын (33) 631 55 24 МТС; (29) 312 28 26) Velcom

Вярнуцца назад