Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Наш Архіпастыр Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў Уладыка Леанарда павіншаваў грэка-каталіцкіх святароў Беларусі
Наш Архіпастыр Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў Уладыка Леанарда павіншаваў грэка-каталіцкіх святароў Беларусі13.06.2014. |
|
Уладыка Кардынал Леанарда, якога беларускія грэка-католікі ўзгадваюць у Літургіі як Архіпастыра, павіншаваў беларускіх грэка-каталіцкіх святароў са святам ды выказаў ім удзячнасць за ахвярнае пастырскае служэнне, асабліва ў складаных абставінах. Кардынал Прэфект прасіў Архімандрыта Сяргея перадаць беларускім грэка-каталіцкім святарам словы ягонай асаблівай архіпастырскай блізкасці ды духовай салідарнасці і падтрымкі. Архімандрыт Сяргей прасіў Уладыку Кардынала перадаць падзяку Яго Святасці Папе Францішку за духоўнае настаўленне апошіх тыдняў, у якім Яго Святасць асабліва заахвочвае святароў да вернасці Царкве ды царкоўнай традыцыі і дысцыпліне, а таксама заклікае да мужнасці, адвагі, духовага аптымізму ў абвяшчэнні “Евангелля радасці”. Апостальскі Візітатар падзякаваў таксама Кардыналу Прэфекту ды ўсёй Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў, у юрысдыкцыі якой знаходзіцца Грэка-Каталіцкая Царква у Беларусі, за сталую падтрымку служэння беларускіх грэка-каталіцкіх святароў. *** Свята Ісуса Хрыста, Найвышэйшага Святара, было ўстаноўлена Святым Пасадам у 2012 годзе і адзначаецца ў чацвер пасля Пяцідзесятніцы. Першае свята адбылося 23 мая 2013 году. У некаторых краінах, а таксама манаскіх супольнасцях, гэта свята адзначаецца ўжо на працягу многіх гадоў. Яно было пашырана на ўсю Каталіцкую Царкву Папам Бенядыктам XVI напрыканцы яго пантыфікату. Свята падкрэслівае святасць жыцця духавенства і заахвочвае да малітвы аб пакліканнях да святарства. Вярнуцца назад |