Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Старшыня ККББ запрашае да малітвы аб міры ў лучнасці са Святым Айцом
Старшыня ККББ запрашае да малітвы аб міры ў лучнасці са Святым Айцом7.06.2014. |
|
З гэтай нагоды, у адпаведнасці з просьбай Папы, запрашаю біскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў і ўсіх вернікаў духоўна ўдзельнічаць у гэтай малітве. Далучыцца да яе ў глыбіні свайго сэрца могуць таксама ўсе мужчыны і жанчыны добрай волі. Такім чынам просьба аб міры, якая будзе ўзнесена каля Гробу святога Пятра, распаўсюдзіцца па ўсёй зямлі, каб магло ажыццявіцца абяцанне Пана: “Калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах” (Мц 18, 19). Прагну данесці да ведама шаноўных біскупаў Беларусi, святароў, кансэкраваных асобаў і ўсіх вернікаў гэтае сардэчнае запрашэнне Яго Святасці, каб такім чынам усе вернікі 8 чэрвеня з’ядналіся з ім у малітве. Біскуп Аляксандр Кашкевіч Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі Вярнуцца назад |