Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Працэсія Божага Цела пройдзе ў Мінску 1 чэрвеня

Працэсія Божага Цела пройдзе ў Мінску 1 чэрвеня


28.05.2014.
Працэсія Божага Цела пройдзе ў Мінску 1 чэрвеняПрацэсія Божага Цела ў Мінску сёлета адбудзецца 1 чэрвеня. Па традыцыі яна пачнецца ў 9 гадзін Імшой каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы.

Працэсія Божага Цела — эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана. Яна праходзіць звычайна навокал касцёла ці па вуліцах горада і затрымліваецца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца ўрыўкі з Евангелля і прамаўляюцца гаміліі. У гэтым годзе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана адзначаецца 19 чэрвеня.

Паводле Catholic.by

Вярнуцца назад