Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Слова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроцці на Развітанне з Рыгорам Барадуліным, Мінск, 4.03.2014
Слова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроцці на Развітанне з Рыгорам Барадуліным, Мінск, 4.03.201411.04.2014. |
|
раз яшчэ змяшчаем Развітальнае слова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі. « Зараз, мы ў гэтым упэўнены, Беларусы, якія ўжо прабываюць у Божым святле, разам з іншымі святымі выйдуць яму насустрач і суправаджацьмуць яго да Пасаду Усявышняга. І, можа быць, Бог яго прыме ў сваім доме простым выразам, якім беларускае сэрца прымае гасцей: “Калі ласка, Рыгор”», - такія словы Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці скіраваў на Імшы развітання з Рыгорам Барадуліным, якая прайшла 4 сакавіка 2014 г. у мінскім касцёле святых Сымона і Алены. Народны паэт Беларусі адышоў у вечнасць 2 сакавіка 2014. *** У момант, калі Царква аддае апошюю зямную пашану вялікаму паэту Рыгору Барадуліну і давярае яго Міласэрнай Божай любові, прагну таксама і я далучыцца да супольнай малітвы. Рыгор Барадулін сваёй вытанчанай і глыбокай творчасцю даў голас душы беларускага народу. У ім аб’ядналіся паэзія і духоўнасць. Таму гэтае маўчанне ягонага нежывога цела можна ў гэты момант успрымаць як апошні жэст ягонай творчасці як хрысціяніна і паэта. Мова – гэта інструмент, з дапамогаю якога Бог прамаўляе да народу. Менавіта таму яна святая і яе трэба любіць і шанаваць, як маці. З гэтага інструмента Рыгор Барадулін змог здабыць самыя пяшчотныя мелодыі, і падараваў беларускаму народу гонар карыстацца роднай мовай, каб дакрануцца да вышынь прыгажосці. Але Барадулін прагнуў таксама, каб выбітныя паэты іншых культураў маглі паўтарыць свае спевы на мове беларускага народу. Такім чынам, разам з іншымі вядомымі паэтамі, захацеў перакласці “Рымскі Трыпціх” Яна Паўла ІІ, якога крыху больш чым праз месяц Каталіцкая Царква абвесціць святым. Зараз, мы ў гэтым упэўнены, Беларусы, якія ўжо прабываюць у Божым святле, разам з іншымі святымі выйдуць яму насустрач і суправаджацьмуць яго да Пасаду Усявышняга. І, можа быць, Бог яго прыме ў сваім доме простым выразам, якім беларускае сэрца прымае гасцей: “Калі ласка, Рыгор”. Дарагія Беларусы, любіце вашых шматлікіх і выбітных творцаў. Яны вучаць вас глядзець у вышыню, да Бога надзеі, да новага сонца, якое хмары не могуць загасіць, і якое, з’яўляючыся на вашым блакітным небе ў ясныя дні, абуджае ў вас моц нараджацца нанова штодня. Хай Бог блаславіць Беларусь, яе народ, яе дарагую мову і пяшчотныя спевы. Пераклад SvJazep.org Вярнуцца назад |