Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Парафія Праведнага Язэпа прымала гасцей з Віцебска

Парафія Праведнага Язэпа прымала гасцей з Віцебска


5.04.2014.
Парафія Праведнага Язэпа прымала гасцей з ВіцебскаКлуб “Бэтэль” адведаў мінскі дельфінар

Вялікі пост – гэта перыяд асаблівай духоўнай чуйнасці. Гэта час, калі мы змагаемся са сваімі немачамі і таксама, адчыняем сваё сэрца на патрэбы іншага чалавека.

У суботу 5 красавіка 2014 г. мінская грэка-каталіцкая парафія Праведнага Язэпа прымала чаканых гасцей – людзей з асаблівасцямі псіха-фізычнага развіцця з віцебскага клубу “Бэтэль”.

Гісторыя сяброўства мінскіх валанцёраў руху св. Мікалая, якія дзейнічаюць пры парафіі, з удзельнікамі клубу з Віцебска налічвае ўжо некалькі год. Таму сустрэча была доўгачаканай і радаснай. Цэнтральным элементам праграмы стала адведанне мясцовага дэльфінара “Немо”, што разам з цёплым і сонечным вясновым днём падаравала шмат незабыўных уражанняў.

Парафія Праведнага Язэпа прымала гасцей з ВіцебскаПарафія Праведнага Язэпа прымала гасцей з ВіцебскаПерад развітаннем, у парафіяльнай капліцы адбылася сумесная малітва за выздараўленне хворых і памазанне святым алеем.

Асаблівым чынам хацелася б падкрэсліць, што мерапрыемства сталася магчымым дзякуючы падтрымцы парафіяльнай супольнасці. Менавіта парафія ёсць тым уласцівым месцам, дзе павінны нараджацца дабрачынныя ініцыятывы і ўзгадоўвацца валанцёрскае служэннне ў Царкве. Таму вельмі важна не забываць маліцца аб пакліканнях да валанцёрскага служэння пры парафіі. Бо Бог не пакіне без дароў ніякую супольнасць, якая памятае пра патрэбы ўбогіх і патрабуючых.

а. Аляксандр Шыбека

Вярнуцца назад