Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > "Слова Божае - меч духоўны"

"Слова Божае - меч духоўны"


29.03.2014.
"Слова Божае - меч духоўны"Рэдэмптарысты візантыйскага абраду запрашаюць на біблейскія рэкалекцыі

Святое Пісанне з'яўляецца найважнай кнігай кожнага хрысціяніна. Сам Творца прамаўляе праз яе. Словы "Даследуйце Пісанні" (Ян 5:39), сказаныя Ісусам Хрыстом, кожны хрысціянін павінен адносіць да сабе і старацца не толькі чытаць Пісанне, але і ўважна вывучаць яго. Св. Іеранім казаў: "Хто ня ведае Пісання, той ня ведае Хрыста!"

Рэдэмптарысты візантыйскага абраду запрашаюць на біблейскія рэкалекцыі ў маўчанні, каб навучыцца любіць Пісанне і дзяліцца сведчаннем сваёй веры з іншымі. Рэкалекцыі "Слова Божае - меч духоўны" (Эф. 6:17) будуць праходзіць 12-13 красавіка 2014 г.

Месца правядзення: г. Баранавічы, пр-т Савецкі, 18 (кляштар Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і).

Праезд ад вакзала Баранавічы-Палескі: на аўтобусе № 12 да прыпынка «ЦЭЦ», далей — на аўтобусе № 16 да прыпынка «Лядовы палац».

Колькасць месцаў абмежаваная.

Аб жаданні ўдзельнічаць неабходна паведаміць загадзя па тэлефоне:
+375 33 657 34 50 або +375 25 716 48 67

а. Антон (CSSR)

Вярнуцца назад