Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У гадавіну абрання Папы Францішка адбудзецца Імша падзякі ў мінскай архікатэдры

У гадавіну абрання Папы Францішка адбудзецца Імша падзякі ў мінскай архікатэдры


11.03.2014.
У гадавіну абрання Папы Францішка адбудзецца Імша падзякі ў мінскай архікатэдры 13 сакавіка прыпадае першая гадавіна абрання кардынала Хорхе Марыё Берголіо, які ўзяў сабе імя Францішак, у якасці Наступніка святога Пятра. Як паведаміла Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, у гэты дзень у 18.30 у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца святая Імша падзякі.

Імшу ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Сардэчна запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Паводле Catholic.by

Вярнуцца назад