Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў малітвай суправаджаюць душу спачылага Рыгора Барадуліна

Вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў малітвай суправаджаюць душу спачылага Рыгора Барадуліна


3.03.2014.
Вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў малітвай суправаджаюць душу спачылага Рыгора БарадулінаАдыход ў вечнасць Рыгора Барадуліна напоўніў сумам грэка-католікаў Мінска. У веры ў васкрашэнне памерлых ды ў духу хрысціянскай надзеі
вернікі Мінска моляцца за свайго спачылага ў Госпадзе брата Рыгора.

У капліцы парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску ранішнюю заўпакойную службу ў панядзелак 3-га сакавіка служыў а. протапрэзбітар Андрэй Абламейка.
Вечарам паніхіду за спачылага Рыгора ўзначаліў архімандрыт Сяргей (Гаек).

У парафіі Святога Духа паніхіду вечарам 3-га сакавіка адслужыў а. протарпрэзбітар Яўген Усошын.

У рамках развітання з Рыгорам Барадуліным, у аўторак 4 сакавіка, паніхіду ў касцёле Святых Сымона і Алены ў 11:15 ўзначаліць архімандрыт Сяргей, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі, у саслужэнні душпастыраў мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў.

Развітанне з Рыгорам Барадуліным

Развітанне з Рыгорам Барадулінам адбудзецца ў аўторак 4 сакавіка 2014 г. зранку, у Чырвоным касцёле ў Мінску, паводле наступнай праграмы:

09:45 - 11:15 час развітання (ціхая малітва);
11:15 Развітальная паніхіда ў грэка-каталіцкім абрадзе;
12:00 Заўпакойная св. Імша у рыма-каталіцкім абрадзе;
13:00 Развітальнае слова сяброў;
13:15 Выезд на могілкі ва Ушачах;
16:00 Пахаванне на могілках ва Ушачах (побач з Маці)

Вярнуцца назад