Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Зварот Украінскіх Цэркваў і рэлігійных арганізацый з прычыны іншаземнай агрэсіі
Зварот Украінскіх Цэркваў і рэлігійных арганізацый з прычыны іншаземнай агрэсіі2.03.2014. |
|
У гэты цяжкі час, калі вайсковыя падраздзяленні Расійскай Федэрацыі, парушаючы міжнародныя і двухбаковыя пагадненні, увайшлі на суверэнную тэрыторыю Украіны, а Савет Федэрацыі на зварот Прэзідэнта Расіі даў згоду пра ўвядзенне расійскіх войскаў ва Украіну, – мы найперш заклікаем усіх вас і ўсіх людзей добрай волі да салідарнасці з намі, да малітвы за Украіну і ўкраінскі народ. Мы заклікаем улады Расіі апамятацца і спыніць агрэсію супраць Украіны, неадкладна вывесці свае войскі з украінскай зямлі. Уся адказнасць перад Богам і перад чалавецтвам за непапраўныя наступствы далейшай эскалацыі гвалту цалкам кладзецца на кіраўнікоў Расіі. У нашай дзяржаве няма пераследванняў за мову, за прыналежнасць да пэўнай нацыі, веравызнання. Таму мы сведчым – усе спробы расейскай прапаганды прадставіць падзеі ва Украіне як «фашысцкі пераварот» і «перамогу экстрэмістаў» абсалютна не адпавядаюць рэчаіснасці. Дарагія браты і сёстры ў Расіі! Украінскі народ мае толькі сяброўскія, братэрскія пачуцці да рускага народа. Не верце прапагандзе, якая распальвае варожасць паміж намі. Мы хочам і ў далейшым будаваць з Расіяй сяброўскія, братэрскія адносіны – але як суверэнная, незалежная дзяржава. Мы звяртаемся да міжнароднай супольнасці, да краін-гарантаў бяспекі Украіны – ЗША і Вялікабрытаніі, да Еўрапейскага Саюзу, ААН і АБСЕ: спыніце замежнае ўварванне ва Украіну і грубае ўмяшанне ў нашы ўнутраныя справы! Падрыў міру і стабільнасці ва Украіне пагражае зруйнаваць усю сучасную сістэму сусветнай бяспекі. Таму варта прыняць усе меры, каб ва Ўкраіне не разгарэлася вайна. Браты і сёстры! Нашы Царквы і рэлігійныя арганізацыі Украіны – з украінскім народам. Цвёрда ведаем: Бог не ў моцы, а ў праўдзе. Праўда – на баку ўкраінскага народа, таму мы пераможам. Няхай Госпад беражэ ўсіх нас! Патрыярх Філарэт (Дзенісенка), Першаіерарх Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхата; Вярхоўны архібіскуп Святаслаў (Шаўчук), Бацька і Першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы; Міхаіл Паночка, Старэйшы біскуп Царквы хрысціян веры евангельскай Украіны; Вячаслаў Несцярук, старшыня Усеўкраінскага Саюза аб'яднанняў евангельскіх хрысціян- баптыстаў; Віктар Аляксеенка, прэзідэнт Украінскай Уніоннай Канферэнцыі Царквы адвентыстаў сёмага дня; Вячаслаў Гарпінчук, Біскуп Украінскай Лютэранскай Царквы; Леанід Падун, Старэйшы біскуп Украінскай Хрысціянскай Евангельскай Царквы; Якаў Доў Блайх, Галоўны рабін Кіева і Украіны Аб'яднання іудзейскіх рэлігійных арганізацый Украіны. Кіеў, 1 сакавіка 2014 г. 23:30 Паводле: www.ugcc.org.ua Вярнуцца назад |