Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі28.02.2014. |
28 лютага ў Экзархаце Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Паўлам. Падчас сустрэчы, якая прайшла ў духу братэрства і ўзаемаразумення, бакі абмеркавалі развіццё адносін паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой, асабліва ў галіне абароны хрысціянскіх каштоўнасцяў.Асаблівая ўвага была звернута на падрыхтоўку да Праваслаўна-каталіцкага форуму, які адбудзецца 2-6 чэрвеня 2014 г. у Мінску на тэму “Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі для хрысціянскіх Цэркваў Еўропы” (Religion and cultural pluralism: challenges for the Christian Churches in Europe). Бакі пазначылі канкрэтныя крокі для падрыхтоўкі і правядзення гэтай вельмі важнай экуменічнай падзеі, у якой прымуць удзел прадстаўнікі Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы і Праваслаўных Цэркваў Еўропы. Чакаецца, што на форум прыбудуць каля 25 іерархаў. Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |