Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Нядзеля, 23 лютага - Дзень малітвы за Украіну
Нядзеля, 23 лютага - Дзень малітвы за Украіну21.02.2014. |
|
Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры! З вялікім непакоем мы сочым за тым, што адбываецца ў апошні час ва Украіне. Дадзеная сітуацыя з’яўляецца для нас заклікам да малітоўнай салідарнасці ў інтэнцыі мірнага вырашэння гэтага драматычнага канфлікту. Папа Францішак заахвоціў да мірнага заканчэння канфлікту ва Украіне, запэўніўшы ў сваёй блізкасці да ўкраінскага народа і малітве за ахвяр насілля, членаў іх сем’яў і параненых. Па прыкладзе Святога Айца звяртаемся з вялікай просьбай да ўсіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, каб нядзеля 23 лютага гг. стала Днём малітвы і посту ў інтэнцыі Украіны. Заахвочваем, каб у гэты дзень ва ўсіх касцёлах і капліцах нашай краіны падчас святых Імшаў і эўхарыстычных набажэнстваў узносілася малітва за Украіну, каб усе бакі спынілі любыя акты насілля і шукалі згоды і міру. Міласэрнаму Богу давяраем усіх ахвяраў гэтага канфлікту, а сем’і загінуўшых запэўніваем у малітоўнай памяці, выказваючы ім словы сардэчнага спачування. Каталіцкія Біскупы Беларусі Мінск, 21 лютага 2014 г. Вярнуцца назад |