Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак моліцца за Украіну

Папа Францішак моліцца за Украіну


26.01.2014.
Папа Францішак моліцца за Украіну“Я блізка Украіны і малюся за тых, хто страціў жыццё ў гэтыя дні і за іх сем’і”, - запэўніў Францішак украінскіх вернікаў і пілігрымаў, якія сённня былі прысутнымі на малітве “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра. “Я спадзяюся, што дойдзе да канструктыўнага дыялогу паміж дзяржаўнымі ўстановамі і грамадзянскай супольнасцю”, - сказаў Францішак. Святы Айцец пажадаў, каб у краіне не дайшло больш да гвалтоўных дзеянняў, але каб у сэрцы кожнага перамог дух супакою і пошуку сумеснага дабра.


Вярнуцца назад