Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Кіраўнікі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў сустрэліся з Папам Рымскім

Кіраўнікі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў сустрэліся з Папам Рымскім


22.11.2013.
Кіраўнікі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў сустрэліся з Папам Рымскім«У вашых асобах бачу вашыя Цэрквы і жадаю, перш за ўсё, засведчыць сваю блізкасць і малітвы за статак, які Госпад Ісус даверыў кожнаму з вас», - гэтымі словамі Папа Францыск павіншаваў Патрыярхаў і Вярхоўных архібіскупаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў падчас спецыяльнай аўдыенцыі, прысвечанай становішчу гэтых цэркваў.

У сустрэчы, якая адбылася ў чацвер 21 Лістапада 2013, у Апостольком палацы, прыняў удзел таксама Кіраўнік УГКЦ Яго Блаславенства Святаслаў (Шаўчук).

Святы Айцец адзначыў, што ўпершыню ён мае магчымасць правесці такую сустрэчу з Айцамі і кіраўнікамі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, і пажадаў, каб Святы Дух «падказаў, чаму мы павінны навучыцца і што ўкараніць у жыццё, каб верна служыць Госпаду, Яго Царкве і ўсяму чалавецтву».

Папа ўзгадаў словы свайго папярэдніка Бенедыкта XVI, якім той у Апостальскім настаўленні «Ecclesia in Medio Oriente» апісаў асобу Кіраўніка Царквы: «Вы, - сказаў ён, - чулыя вартаўнікі саўдзелу і слугі царкоўнага адзінства», якія знаходзяць сваю паўнату "ў непахісным адзінстве з біскупам Рыма», ўкараніліся ў ecclesiastica communio (царкоўных адносінах), атрыманых пасля абрання. А ўключэнне праз адносіны да Хрыстовага цела павінна спрыяць ўсведамленню абавязку «умацоўваць адзінства і салідарнасць».

Далей Святы Айцец прадставіў крытэрыі таго, што неабходна, каб "сведчанне было верагодным». Для гэтага варта заўсёды шукаць «праведнасці, адданасці, веры, любові, цярплівасці, пакоры». Гэта патрабуе «ўмеранага стылю жыцця па прыкладзе Хрыста», як таксама і «нястомнай рэўнасці і брацкай і бацькоўскай міласэрнай любові», якой ад Кіраўніка Царквы чакаюць біскупы, святары і вернікі.

«Маю на ўвазе, перш за ўсё, - сказаў Святы Айцец, - нашых святароў, якія маюць патрэбу ў разуменні і падтрымцы, таксама і на асабістым узроўні. Яны маюць права атрымліваць наш добры прыклад у рэчах, якія тычацца Бога і кожнай іншай царкоўнай дзейнасці. Чакаюць ад нас празрыстасці ў кіраванні маёмасцю і ўважлівага клопату аб кожнай патрэбе. А ўсё гэта - у вельмі пераканаўчым ўжыванні гэтай Сінадальнай, якая з'яўляецца характэрнай рысай Цэркваў Усходу». У канцы Папа пажадаў сабе, Патрыярхам і Вярхоўным Архібіскупам Божай дапамогі і апекі Багародзіцы, каб змагчы ажыццявіць гэтыя пакліканні, папрасіўшы таксама маліцца за яго.

А далей кожны з кіраўнікоў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў прадставіў справаздачу царкоўнай супольнасці, якую ён узначальвае.


Вярнуцца назад