Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “Веру, Госпадзе, і вызнаю…”
“Веру, Госпадзе, і вызнаю…”14.11.2013. |
![]() 13-га - 15-га лістапада 2013 г. прайшлі ў Баранавічах рэкалекцыі для святароў, якія нясуць служэнне ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі. Гасціну грэка-каталіцкія святаслужыцелі атрымалі ў рэкалекцыйным цэнтры, што пры манастыры Сёстраў Місіянерак Святой Сям’і ў Баранавічах. Узначаліў рэкалекцыі Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек), а сваё асаблівае блаславенне удзельнікам рэкалекцыі перадаў Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры. Дэвізам рэкалекцыяў былі словы малітвы: “Веру, Госпадзе, і вызнаю…”, а ў духовых разважаннях удзельнікі стараліся асэнсаваць каштоўнасць жывой ды дзейснай веры ў жыцці і служэнні святара. Рэкалекцыі мелі форму супольнай “lectio Divina”, гэта значыць чытання ды разважання тэкстаў Слова Божага. Рэкалекцыі праходзілі напрыканцы Года Веры і напярэдадні перадкаляднага посту (які пачынаецца ў грэка-католікаў 15 лістапада). У пятніцу 15 лістапада, усе ўдзельнікі рэкалекцыяў прымаюць удзел ва ўсебеларускай сустрэчы каталіцкіх святароў у Мінску. Вярнуцца назад |