Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!29.10.2013. |
|
Як вядома, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС расстралялі больш за 100 беларускіх інтэлектуалаў — літаратараў, навукоўцаў і дзяржаўных дзеячаў. Гэта быў час сатанінскага тэрору і генацыду беларускага народу. Гэтая сумная гадавіна прыпадае ў час, калі хрысціяне асобліва моляцца за памерлых. У гэты дзень вернікі наведваюць месцы пахавання ахвяраў тэрару, ставяць свечкі ды моляцца. Вернікі таксама наведваюць храмы горада Мінска і там, у малітве, узгадваюць перад Богам нявінныя ахвяры пераследу. *** “Супакой, Госпадзе, душы сыноў і дачок Беларусі - нявінных ахвяраў сталінскага генацыду, і ўчыні ім вечную памяць”. Вярнуцца назад |