Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 22 кастрычніка — літургічны ўспамін блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ
22 кастрычніка — літургічны ўспамін блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ22.10.2013. |
|
Прапануем найбольш важныя падзеі Пантыфікату Вялікага Папы, кананізацыя якога адбудзецца ў Ватыкане 27 красавіка 2014 г. 22 кастрычніка 1978 г. – інаўгурацыя Пантыфікату Папы Славяніна і яскравая фармулёўка закліку: «Не бойцеся! Адчыніце дзверы Хрысту!» 4 сакавіка 1979 г. – абвяшчэнне першай энцыклікі «Redemptor hominis» («Адкупіцель чалавека»). 2–10 чэрвеня 1979 г. – першая пілігрымка ў Польшчу. 2 чэрвеня 1980 г. – выступленне ў ЮНЭСКА. 31 снежня 1980 г. – Апостальскі ліст «Egregiae virtutis», у якім Папа абвяшчае святых Кірыла і Мятода Апякунамі Еўропы. 13 мая 1981 г. – замах на плошчы св. Пятра. 13 мая 1982 г. – пілігрымка ў Фаціму. Падзяка за ўратаванае жыццё. 19 жніўня 1985 г. – прамова да 50 тысяч мусульманаў на стадыёне ў Касабланцы падчас пілігрымкі ў Марока. 13 красавіка 1986 г. – першае з апостальскіх часоў наведванне рымскай сінагогі. 27 кастрычніка 1986 г. – міжрэлігійная сустрэча ў Асізі і супольная малітва з прадстаўнікамі розных веравызнанняў. 14–15 жніўня 1991 г. – VI Сусветны дзень моладзі ў Чэнстахове сабраў мільён маладых людзей, сярод якіх – 100 тысяч з краінаў СССР. 7 снежня 1992 г. – выходзіць Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. 4–10 верасня 1993 г. – пілігрымка ў Літву, Латвію, Эстонію. 19 кастрычніка 1994 г. – выходзіць кніга «Пераступіць парог надзеі». 10 лістапада 1994 г. – Апостальскі ліст «Tertio millenio adveniente», у якім Папа піша аб падрыхтоўцы да святкавання Юбілею 2000-годдзя хрысціянства. 15 студзеня 1995 г. – каля сямі мільёнаў маладых людзей удзельнічала ў Сусветным дні моладзі ў Маніле. 2 мая 1995 г. – Апостальскі ліст«Orientale Lumen», прысвячаны Усходнім Цэрквам. 25 мая 1995 г. – выйшла энцыкліка, прысвечаная еднасці хрысціянаў «Ut unum sint». 5 кастрычніка 1995 г. – прамова ў ААН да прадстаўнікоў амаль 200 краінаў. Лістапад 1996 г. – у сувязі з залатым юбілеем святарства Папа выдае кнігу «Дар і Таямніца». 12–13 красавіка 1997 г. – пілігрымка ў Сараева, дзе пануе пагроза замахаў і тэрарыстычных актаў. Святая Імша на стадыёне, акружаным магільнымі крыжамі. Жнівень 1997 г. – ХII Сусветны дзень моладзі сабраў больш за мільён маладых людзей з усяго свету. 21–25 студзеня 1998 г. – пілігрымка на Кубу. 7–9 мая 1999 г. – візіт у Румынію. Першы ў гісторыі Касцёла апостальскі візіт у праваслаўную краіну. 20–26 сакавіка 2000 г. – юбілейная пілігрымка ў Святую Зямлю. 12 сакавіка 2000 г. – Дзень Прабачэння. Папа просіць прабачыць правіны, учыненыя людзьмі Касцёла. 17 жніўня 2002 г. – «Акт прысвячэння свету Божай Міласэрнасці» ў санктуарыі ў Лагеўніках. 6 сакавіка 2003 г. – выходзіць паэма Папы «Рымскі трыпціх». 2 красавіка 2005 г. – смерць Яна Паўла II яднае ў малітве мільёны людзей. 1 мая 2011 г. – адбылася беатыфікацыя Яна Паўла ІІ. 22 кастрычніка – літургічны ўспамін бласлвёнага Яна Паўла ІІ. 27 красавіка 2014 г. – адбудзецца яго кананізацыя. Вярнуцца назад |