Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Кошыцах (Славакія) праходзіць Сінакса Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы

У Кошыцах (Славакія) праходзіць Сінакса Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы


17.10.2013.
У Кошыцах (Славакія) праходзіць Сінакса Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў ЕўропыУ катэдральным саборы Кошыцкай грэка-каталіцкай епархіі ў чацьвер 17 кастрычніка вечарам пачалася штогадовая Сінакся (сустрэча) Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы.

У гэтай сустрэчы ўдзельнічаюць шматлікія іерархі Каталіцкіх Цэркваў Еўропы візантыйскага абраду, але ёсць і прадстаўнікі іншых традыцыяў, асабліва Мараніцкай Царквы Кіпру. У сінаксе ўдзельнічае Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек), як Прадстаўнік Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.

Гаспадаром сустрэчы ёсць Кошыцкі грэка-каталіцкі біскуп Уладыка Мілан Хаўтур.

У гэтым годзе споўняецца 1150 год ад пачатку Славянскай Місіі святых роўнаапостальных Кірылы і Мятода, настаўнікаў Славянаў, таму на месца сінаксы быў выбраны горад Кошыцэ ў Славакіі.

Галоўнай тэмай, якую абмяркоўваюць усходнія іерархі Еўропы з'яўляецца "Евангелізацыя культуры".

Вярнуцца назад