Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Прадстаўнікі Касцёла ў Беларусі прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Прымірэнне ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Новыя выклікі» ў Варшаве
Прадстаўнікі Касцёла ў Беларусі прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Прымірэнне ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Новыя выклікі» ў Варшаве7.10.2013. |
|
28 чэрвеня гэтага года была падпісана «Супольная дэкларацыя з нагоды 70-годдзя Валынскай трагедыі паміж Рыма-Каталіцкім Касцёлам і Грэка-Каталіцкай Царквой Польшчы і Украіны». Гэты дакумент, а таксама трагічныя падзеі на Валыні сталі асноўным прадметам абмеркавання прадстаўнікоў Цэркваў з Польшчы, Украіны, Беларусі і Германіі. Удзельнікі канферэнцыі выслухалі даклады гісторыкаў з польскага і ўкраінскага боку аб Валынскай трагедыі, каментарыі прадстаўнікоў Цэркваў і паспрабавалі знайсці адказ на пытанне: што могуць зрабіць Цэркваы для прымірэння паміж народамі, якія пацярпелі падчас гэтых трагічных падзей? Удзельнікі сустрэчы пагадзіліся ў тым, што Цэрквы не павінны займацца гістарычнымі даследваннямі і шукаць вінаватых, але павінны ацаніць падзеі Валынскай трагедыі з пункту гледжання Евангелля і даваць прыклады хрысціянскага прымірэння. Важным прыкладам для прымірэння паміж польскім і ўкраінскім народам з’яўляецца пасляваеннае прымірэнне паміж Польшчай і Германіяй, у якім галоўную ролю адыгралі епіскапаты абедзвюх краін. У апошні дзень былі прадстаўлены пазітыўныя праекты польска-ўкраінскага супрацоўніцтва, а таксама прыклады асабістых кантактаў паміж прадстаўнікамі розных народаў. Нягледзячы на тое, што Валынская трагедыя не датычыла непасрэдна Беларусі, для ўдзельнікаў нашай дэлегацыі ўдзел у канферэнцыі стаў важным досведам у справе хрысціянскай ацэнкі балесных момантаў у гісторыі розных народаў. А. Андрэй Крот, паводле Catholic.by Вярнуцца назад |