Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Рызе ўзгадаюць Біскупаў Баляслава Слосканса і Часлава Сіповіча

У Рызе ўзгадаюць Біскупаў Баляслава Слосканса і Часлава Сіповіча


2.10.2013.
У Рызе ўзгадаюць Біскупаў Баляслава Слосканса і Часлава СіповічаУ днях 3-6 кастрычніка 2013 г. у Рызе пройдуць Дні памяці Біскупа Баляслава Слосканса, з нагоды 120-ых угодкаў яго нараджэння. Ён быў Апостальскім Адміністратарам Магілеўскай архідыяцэзіі і Мінскай дыяцэзіі, а ў пасляваенны час (1952-1960) быў таксама Апостальскім Візітатарам для беларускіх грэка-католікаў у замежжы.

4 кастрычніка ў Рызе адбудзецца міжнародная і міжканфесійная Канферэнцыя, прысвечаная Памяці Слугі Божага Біскупа Баляслава Слосканса. У выступленні на гэтай Канферэнцыі Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) узгадае двух чарговых Апостальскіх Візітатараў для беларускіх грэка-католікаў у замежжы: Біскупа Баляслава Слоскана (1952-1960) і Біскупа Часлава Сіповіча (1960-1981).

Абодва іерархі заставалі ў глыбокай сяброўскай сулучнасці аж да смерці. Абодва памерлі ў адзін год: Біскуп Баляслаў Слосканс – 18 красавіка 1981 г., Біскуп Часлаў Сіповіч – 4 красавіка 1981 г.
Гэтае іх сяброўства было важным знакам сяброўства латышскага і беларускага народаў.

+++

У нашай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа у Мінску, у пятніцу 4 кастрычніка 2013 г. у 18:30 пройдзе малітоўны ўспамін Біскупа Баляслава і Біскупа Часлава (які памёр 4.10.1981 г.)

Вярнуцца назад