Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Боская Літургія за дзяцей
Боская Літургія за дзяцей16.09.2013. |
20 верасня ў 18.30 пры грэка-каталіцкім Цэнтры Праведнага Язэпа адбудзецца Боская Літургія ў інтэнцыі абароны ненароджаных дзяцей і ўмацавання хрысціянскіх каштоўнасцяў у нашых сем’ях. Запрашаем на малітву ўсіх людзей, неабыякавых да справы абароны жыцця і сямейных каштоўнасцяў. Пасля Боскай Літургіі прадугледжана гарбата.Нажаль, Беларусь — адзін з сусветных лідараў па колькасці абортаў і разводаў. Гэта значыць, што ўсе мы нясем пэўную адказнасць за жыццё тых дзетак, якія так і не пабачылі святла Божага. Гэта значыць, што перадусім, мы -хрысціяне павінны яшчэ больш маліцца і ахвяраваць свой час і сілы, каб абараніць нашыя сем’і і дзетак! Вярнуцца назад |