Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Агульнанацыянальны марш у абарону жыцця і сям’і вырушыць ад Мінскай ратушы

Агульнанацыянальны марш у абарону жыцця і сям’і вырушыць ад Мінскай ратушы


11.09.2013.
Агульнанацыянальны марш у абарону жыцця і сям’і вырушыць ад Мінскай ратушыПершы агульнанацыянальны марш у абарону жыцця і сям’і, які пройдзе 21 верасня ў Мінску, распачнецца святой Імшой у мінскай архікатэдры ў 10.30. Дэвіз марша — «За жыццё, за сям’ю, за дзяцей».

Чакаецца, што шэсце вырушыць ад Мінскай ратушы да стэлы «Мінск — горад герой» у 12.00. Збор удзельнікаў ля ратушы ў 11.30.

Мэта маршу — прыцягнуць увагу да праблемы абароны жыцця ненароджаных дзяцей і абароны традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.
Падобныя вулічныя акцыі сталі ўжо традыцыйнымі ў многіх краінах. Шматтысячныя маршы ў абарону жыцця штогод праходзяць у Польшчы, Чэхіі, Італіі, Ірландыі, ЗША, Канадзе. Іх арганізатарамі выступаюць актывісты руху ў абарону жыцця (Pro-life).

У Беларусі ініцыятарамі правядзення маршу выступаюць грамадскае дабрачыннае аб’яднанне «Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства „Матуля“», Брэсцкае моладзевае культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «У абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў» і дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» (г. Магілёў).

Сваё благаслаўленне на правядзенне гэтага маршу далі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт.

Паводле Catholic.by

Вярнуцца назад