Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 20-28.11.2013. Пілігрымка ў Рым з нагоды Закрыцця Году Веры і 390-х угодкаў мучаніцтва св. Язафата

20-28.11.2013. Пілігрымка ў Рым з нагоды Закрыцця Году Веры і 390-х угодкаў мучаніцтва св. Язафата


10.09.2013.
20-28.11.2013. Пілігрымка ў Рым з нагоды Закрыцця Году Веры і 390-х угодкаў мучаніцтва св. ЯзафатаЗ нагоды Закрыцця Году Веры, а таксама з нагоды 390-х угодкаў  мучаніцкай смерці св. Язафата (1623) i 50-х угодкаў складзення ягоных мошчаў (рэліквій) у Базіліцы св. Пятра (1963)  Душпастырскі аддзел Курыі Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі і Рыма-каталіцкая парафія св. Язафата ў Расонах (Piligrymka.by) арганізуюць Пілігрымку ў Рым і Ватыкан 20-28.11.2013.

24 лістапада – нядзеля, Ватыкан, Плошча св. Пятра: ЗАКРЫЦЦЕ ГОДУ ВЕРЫ Папам Францішкам.
25 лістапада – панядзелак, Ватыкан, Базыліка св. Пятра: СВЯТКАВАННЕ ПАМЯЦІ СВ. ЯЗАФАТА
(разам з епіскапатам і пілігрымамі Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы).

Гэтыя дзве падзеі  робяць тым больш цікавай ды багатай духова ўсю Пілігрымку.

Час: 20 — 28 лiстапада 2013 г., прыкладны кошт: 330 еўра + VISA

Маршрут:
Мінск – Чэнстахова (Ясная Гара) – Вена – Рым /Ватыкан – Венецыя – Браціслава – Велеград – Мінск.
Працягласць пілігрымкі — 9 дзен (7 + дзень выезду і дзень прыезду).

Прыблізная праграма:
20.11 – выезд з Беларусі,
21.11 – прыезд у Чэнстахову, малітва ў Яснагорскім Санктуарыі, начлег у Доме пілігрыма (вячэра + сняданак),
22.11 – прыезд у Вену, малітва ў храме св. Барбары (дзе захоўваліся мошчы св. Язафата),
турыстычнае наведванне Вены + начны пераезд у Італію,
23.11 – (субота) — транзіт па тэрыторыі Італіі, прыезд у гатэль пад Рымам (начлег, вячэра + сняданак),

24.11 – (нядзеля) — Ватыкан, Плошча св. Пятра: св. Імша з Папам на Закрыцце Году Веры,
наведванне Рыму, (начлег у гатэлі, вячэра + сняданак),
25.11 – (панядзелак) — Ватыкан: успамін св. Язафата - Літургія ў Базіліцы св. Пятра,
наведванне Рыму (2-гі дзень) + начны пераезд у Венецыю,

26.11 – Венецыя (турыстычнае наведванне), дарога праз Аўстрыю да Браціславы, начлег у гатэлі,
27.11 – сняданак, выезд з Браціславы праз Чэхію (Велеград) і Польшчу і далей у Беларусь,
па дарозе кароткі заезд  (на 2 гадзіны) у Велеград, малітва ў Санктуарыі святых Кірыла і Мятода,
28.11 – прыезд у Мінск.

Душпастыр Пілігрымкі – а. Андрэй Абламейка
Папярэдняе браніраванне месцаў на Пілігрымку - у грэка-каталіцкіх парафіях.
Каардынатар браніравання месцаў – а. Алесь Шыбека, тэл. +375-29-299.72.41 (MTC), +375-29-962.20.19 (Velcom)

Вярнуцца назад