Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Полацку адзначылі 1025-годдзе Хросту св. князя Ўладзіміра
У Полацку адзначылі 1025-годдзе Хросту св. князя Ўладзіміра15.07.2013. |
|
На Боскай Літургіі, якую ўзначаліў Апостальскі візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Архімандрыт Сяргей (Гаек), узгадана пачаткі хрысціянства на Беларускіх землях, асабліва ў Полацкім княстве, і значэнне Хросту вялікага князя Кіеўскага Ўладзіміра Святаслававіча ў 988 г. для пашырэння хрысціянства на землях усходніх славянаў. Гэтая падзея надала хрысціянскай рэлігіі статус афіцыйнай на тэрыторыях уладарання Ўладзіміра і паспрыяла стварэнню Кіеўскай мітраполіі Канстанцінопальскага патрыяхата, да якой належалі і беларускія епархіі. Усё гэта мела месца яшчэ да разрыву (схізмы) паміж Усходняй (візантыйскай) ды Заходняй (рымскай) Цэрквамі. Да Кіеўскай мітраполіі Канстанцінопальскага патрыярхата прыналежалі ўсходнія епархіі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, а мітрапаліты ў асноўным мелі рэзыдэнцыю ў Наваградку. Кіеўская мітраполія была падпарадкаваная Канстанцінопальскаму патрыярху ажно да Берасцейскай царкоўнай уніі ў 1596 г. Вярнуцца назад |