Парафія сьвятога Язэпа > Пілігрымка 2013 > Пілігрымка — школа любові да Бога, Царквы, Бацькаўшчыны

Пілігрымка — школа любові да Бога, Царквы, Бацькаўшчыны


13.07.2013.
Пілігрымка — школа любові да Бога, Царквы, БацькаўшчыныГрэка-каталіцкая пешая пілігрымка з Віцебска да Полацка стала за 19 гадоў добрай школай любові да Бога, Царквы і Бацькаўшчыны.

У духу міжканфесійнага дыялогу пілігрымы, сярод якіх ёсць грэка-католікі, рыма-католікі і праваслаўныя, моляцца за жыхароў усіх мясцінаў, якія сустракаюцца на шляху пілігрымкі.

19 гадоў таму, на гэтым шляху пілігрымкі паміж Віцебскам і Полацкам, не было ніводнага хрысціянскага храму. Сёння пілігрымы сустракаюць на сваім шляху храмы і праваслаўныя і рыма-каліцкія, але на жаль на гэтым шляху ня ма ніводнага грэка-каталіцкага храму.
Толькі ў Струнні, на месцы збуранай рэзідэнцыі ўніяцкіх мітрапалітаў, стаіць крыж — месца малітоўнай задумы.

Падчас пілігрымкі ёсць магчымасць задумацца над жыццём і сведчаннем вялікіх сыноў і дачок Беларускага народу, вялікіх патрыётаў, якія змагаліся і змагаюцца за развіццё роднай мовы і культуры; есць магчымасць маліцца за дабро Бацькаўшчыны ды падумаць, што добрага для грамадства можа зробіць кожны вернік.

«Прыклад жыцця вялікіх постацяў нашай уніяцкай Царквы, святароў і свецкіх асобаў, натхняюць мяне яшчэ больш канкрэтна любіць Бога, Царкву і Бацькаўшчыну. Гэтаму я вучуся кожны год на Пілігрымцы "Віцебск — Полацк"», - сказаў Янка з Берасцейшчыны.

Вярнуцца назад