Парафія сьвятога Язэпа > Пілігрымка 2013 > Пілігрымка 2013 - шлях братэрства і салідарнасці

Пілігрымка 2013 - шлях братэрства і салідарнасці


12.07.2013.
Пілігрымка 2013 - шлях братэрства і салідарнасціДэвіз XIX грэка-каталіцкай пілігрымкі "Веру, Госпадзе, і вызнаю…" дапамагае яе ўдзельнікам паглыбіць духа хрысціянскага братэрства і салідарнасці з пілігрымамі, якія ў той жа самы час ідуць у санктуарыі у Тракелях і Гудагаях, дзе ўшанаванне Іконаў Багародзіцы пройдзе ў бліжэйшую суботу 13 ліпеня 2013.
У гэтых урачыстасцях прымуць удзел некаторыя грэка-каталіцкія святары і вернікі, якія прайшлі пэўны шлях у Пілігрымцы Віцебск - Полацк.

Адначасова успамін 1150 гадоў славянскай Місіі святых Кірыла і Мятода і 1025 гадоў Хросту Кіеўскай Русі глыбока яднае вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з усімі спадкаемцамі тых вялікіх духоўных падзеяў.

Пра гэта на шляху Пілігрымкі гаварылі ў казаннях а. Андрэй Крот з Горадні, а. Андрэй Буйніч з Ліды ды ераманах-рэдэмптарыст Зміцер Чарнель з Мінска.

У такім духу братэрскай салідарнасць і духоўнай сулучнасці пілігрымы будуць маліцца падчас Святочнай Боскай Літургіі падзякі, якую у Полацку ў нядзелю - 14 ліпеня 2013 г. у 10:30 ўзначаліць Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек).

Вярнуцца назад